Канаплянікаў, Дз. Г. Мадэль сiстэмы традыцыйнага светагляду беларусаў канца XX — пачатку ХХІ ст. // Нематэрыяльная культурная спадчына славянскіх народаў: праблемы збірання, захавання, перспектывы комплекснага вывучэння. / Матэрыялы канферэнцыі. Мінск, 3—4 лютага 2005 года.
(Kanaplianikau Dz. The model of the system of traditional world-view of Belarusians in the end of XX — in the beginning of XXI century // Conference “XXI century: actual problems of historical studies”, dedicated to 70 anniversary of Departmeht of history of Belarusian State University. Minsk, 2004)
------------------------------------------------------------------------------
Мадэль сiстэмы традыцыйнага светагляду беларусаў канца XX — пачатку ХХІ ст.
Канаплянікаў Дзмітрый Генадзьевіч,
Бібліяграфія
1 Бука П., Пацюпа Ю., Багуцкi А., Словiк С. Уладкаванне заканадаўства ў дзяржаўным будаўнiцтве Беларусi: Матэрыялы мiжнар. навук. канф. "Беларуская нацыянальная iдэя". Гродна, 1999. http://hammer.prohosting.com/~mmaroz/analicityka/buka1/buka1.htm
2 Лобач У. А. Уяўленні аб прасторы і часе ў традыцыйным светаглядзе беларусаў (па этнаграфічных і фальклорных матэрыялах XIX — пач. XX ст.): Дыс. ... канд. гістарыч. навук. Мн.: IМЭФ НАН Беларусi, 2003.
3 Novikava S., Zhybul A. Acts of Mathematics with Hierarchical Haze: Preprints of the IFAC Conference on Supplementary Ways for Increasing of International Stability-SWIIS'95, SWIIS'98. Sinaia, Romania, 1998. — P. 27—31.
(Kanaplianikau Dz. The model of the system of traditional world-view of Belarusians in the end of XX — in the beginning of XXI century // Conference “XXI century: actual problems of historical studies”, dedicated to 70 anniversary of Departmeht of history of Belarusian State University. Minsk, 2004)
------------------------------------------------------------------------------
Мадэль сiстэмы традыцыйнага светагляду беларусаў канца XX — пачатку ХХІ ст.
Канаплянікаў Дзмітрый Генадзьевіч,
Светагляд — выраз культуры для яе носьбітаў, лучнасць іх ведаў, уяўленняў аб свете. Прадстаўнік пэўнай культуры з'яўляецца носьбітам пэўнага светагляду. Светагляд складае аснову фармавання і функцыянавання грамадства, чалавека, ландшафта.
Графiчным выразам мадэлi сiстэмы традыцыйнага светагляду беларусаў, пабудаванай паводле матэматычных правілаў, з'яўляецца аэд (піраміда). Уладкаванне адзiнак традыцыйнай культуры ў выглядзе аэда зроблена паводле С. Новікавай, А. Жыбуля [1, 3] на падставе галоўнага правiла, што ўсе сiстэмы ўзнiкаюць у вынiку складання падсiстэм, якія падуладныя сістэме. Адзiнкi паноўных сістэм утвараюцца пры складваннi адзiнак падуладных ім падсістэм i кiруюць адзiнкамi нiжэйшых падсістэм. Вылучаны наступныя падсістэмы мадэлі: 1-я — вышэйшая — падсістэма ведаў уключае ў сябе ўсе лучнасці адзінак мадэлі, 2-я — грамадская падсістэма, якая падуладная падсістэме ведаў, складваецца з больш нізкіх падсістэм і пануе над імі, 3-я — гаспадарчая падсістэма, якая падуладная 2-й падсістэме, складваецца з больш нізкіх падсістэм і пануе над імі, 4-я — падсістэма людзей, якая падуладная 3-й падсістэме, складваецца з больш нізкіх падсістэм і пануе над імі, 5-я — падсістэма элементаў чалавека, якая падуладная 4-й падсістэме, складваецца з больш нізкіх падсістэм і пануе над імі (носьбiтам традыцыйнага светагляду чалавек звычайна ўяўляецца як вынiк складання розных адзiнак (элементаў): костак, унутраных органаў, тканак, вадкасцяў i iх сiстэм i г. д., душы цi душ, а таксама духу, сiлы i г. д.), 6-я — рэчаўная падсістэма, якая падуладная 5-й падсістэме, пануе над 7-й падсістэмай, 7-я — прыродная падсістэма, якая падуладная 6-й падсістэме.
Адзiнкамi мадэлі традыцыйнай культуры выступаюць веды, грамада, звычаi (якiя з'яўляюцца адзiнкамi больш высокiх падсістэм), гаспадарка, каляндарныя абрады, мiфалагiчныя персанажы i людзi (у больш нiзкiх падсістэмах). Мiфалагiчныя аповеды (былічкі) звычайна фармулююць веды аб будове — структуры, генезiсе — пэўных адзiнак традыцыйнай культуры, правiлах узаемадзеяння памiж рознымi адзiнкамi (звычаi).
Катэгорыя часу ўласцівая кожнай адзінцы сістэмы як стан, але сама адзінкай мадэлі не з'яўляецца. Этнаграфічныя назіранні і фальклорныя запісы паказваюць, што традыцыйныя веды аб свеце не iдэалiстычныя цi матэрыялiстычныя, а рэалiстычныя і прагматычныя: бачнае i нябачнае, суб'ект i аб'ект, прырода i культура сумесна ўдзельнiчаюць у парадку рэальнасцi, адзiнства разглядаецца праз прызму дыферэнцыяцыi i злучэння бачнага i нябачнага. Таму час — гэта катэгорыя, не ўсведамляемая носьбітам традыцайнага светагляду сама па сабе, час выяўляецца праз жыццё чалавека, прыродныя цыклы. Звесткі пра той даўні час, які немагчыма вымяраць жыццём некалькіх пакаленняў і прыроднымі цыкламі, у традыцыйнай свядомасці робяцца не гісторыяй, а паданнямі, сакральнымі ведамі, звычаем. Цыклічнае ўспрыняцце часу, якое рабіла неактуальным храналагічнае мінулае і далёкую будучыню, выяўлялася ў паўторы падзей міфалагічнага часу ў абрадзе, замацаваным звычаем.
Прастора не з'яўляецца адзінкай мадэлі, з прычыны таго, што панятак незапоўненай аднароднай прасторы як ідэалістычнай катэгорыі абазначэння месца не існуе ў традыцыйным светаглядзе. Успрыняцце прасторы рэалістычнае (гэта тычыццца і ўяўленняў пра той свет), прастора ўяўляецца наборам локусаў, якія маюць гаспадароў [2].
Мадэль сiстэмы традыцыйнага светагляду беларусаў дазваляе ўлiчваць усе магчымыя варыянты ўзаемадзеяння адзінак (гэтак, дамавiк звязаны з адной канкрэтнай будовай, а вуж з iншай, але ў сiстэме паказана магчымасць iх узаемадзеяння).
Мадэль можа ўжывацца для рэканструкцыі ранейшых гістарычных станаў дынамічнай сістэмы светагляду беларусаў і прагназавання яго развіцця. Аўтар выкарыстоўваў мадэль для даследавання культа духаў-гаспадароў.
Мадэль сістэмы традыцыйнага беларускага светагляду
Узровеньведаў | Веды | ||||||||
Грамадскі ўзровень | Грамадскія інстытуты: 1. Грамада. 2. Адукацыя. 3. Царква. 4. Калгас, маёнтак | 1. Звычай, звычаёвае права. 2. Хрысціянская рэлігія. 3. Дзяржаўная і царкоўная афіцыйная юрыспрудэнцыя. 4. Кіраўнікі, якія ведаюць. Героі, ворагі. (У чарадзейных казках здабываюць патрэбнгыя рэчы, з'явы хітрасцю, гвалтам, купляй.) | |||||||
Гаспадарчы ўзровень | 1. Гаспадарка (стан: дабрабыт). 2. Грошы. 3. Дарогі, транспартныя сродкі | 1. Талака. Сябрына. 2. Гандляры. Рамеснікі | Каляндарныя цыклы. Абрады гаспадарчыя (у тым ліку каляндарнага цыклу). Песні абрадавыя. Тэхналогіі. Мастацтва. Падарожнікі: старцы, скамарохі, майстры, плытагоны, жабракі, салдаты, злодзеі | ||||||
Людскі ўзровень | Людзі. Нябачныя гаспадары, багі, чэрці. Жывёлы. Расліны. Камень, Віхор | Сям'я. Дом. Двор. Поле. (стан: плён, спор) Лес. Рака, ручай, возера. Балота | Род. Сваяцтва. Кумаўство | Сямейныя абрады. Аднос. Лёс, доля. Афіцыйныя царкоўныя абрады. Праца. | |||||
Узровень элементаў чалавека | Цела чала-века і яго склад-нікі | Душа. Здароўе. Хваробы | Каханне | Яр, Юр | Аброкі. Замовы ад хвароб, на хваробы. Сіла, рабіць, прасіць, ведаць (знаць). Густы | ||||
Рэчаўны ўзровень | Рэчы. Камень | Рэчы жывёльнага паходжання. Рэчы расліннага паходжання | Хлеб. Ежа. Вопратка | Кут. Печ. Дзверы. Парог. Гара. Крыніца. Камень. Кошык вясельны | Каравай. Багач. Вянок жніўны | Замовы на рэчы. | |||
Узровеньпрыроды |
Вада. Пярун. Паветра | Пяру-новы стрэлы | Раса' | Сонца, Месяц, зоркі —нябесныя целы. Вецер Зара Віхор | Маланка. Дух. Росная трава | Сонца, Месяц, Пярун —героі. Цар-агнявік Вадзіца-царыца Маці-зямля | Замовы на стыхіі |
Бібліяграфія
1 Бука П., Пацюпа Ю., Багуцкi А., Словiк С. Уладкаванне заканадаўства ў дзяржаўным будаўнiцтве Беларусi: Матэрыялы мiжнар. навук. канф. "Беларуская нацыянальная iдэя". Гродна, 1999. http://hammer.prohosting.com/~mmaroz/analicityka/buka1/buka1.htm
2 Лобач У. А. Уяўленні аб прасторы і часе ў традыцыйным светаглядзе беларусаў (па этнаграфічных і фальклорных матэрыялах XIX — пач. XX ст.): Дыс. ... канд. гістарыч. навук. Мн.: IМЭФ НАН Беларусi, 2003.
3 Novikava S., Zhybul A. Acts of Mathematics with Hierarchical Haze: Preprints of the IFAC Conference on Supplementary Ways for Increasing of International Stability-SWIIS'95, SWIIS'98. Sinaia, Romania, 1998. — P. 27—31.