неділю, 17 лютого 2008 р.

The model of the system of traditional world-view of Belarusians Мадэль сiстэмы традыцыйнага светагляду беларусаў канца XX — пачатку ХХІ ст.

Канаплянікаў, Дз. Г. Мадэль сiстэмы традыцыйнага светагляду беларусаў канца XX — пачатку ХХІ ст. // Нематэрыяльная культурная спадчына славянскіх народаў: праблемы збірання, захавання, перспектывы комплекснага вывучэння. / Матэрыялы канферэнцыі. Мінск, 3—4 лютага 2005 года.
(Kanaplianikau Dz. The model of the system of traditional world-view of Belarusians in the end of XX — in the beginning of XXI century // Conference “XXI century: actual problems of historical studies”, dedicated to 70 anniversary of Departmeht of history of Belarusian State University. Minsk, 2004)

------------------------------------------------------------------------------
Мадэль сiстэмы традыцыйнага светагляду беларусаў канца XX — пачатку ХХІ ст.

Канаплянікаў Дзмітрый Генадзьевіч,



               Светагляд — выраз культуры для яе носьбітаў, лучнасць іх ведаў, уяўленняў аб свете. Прадстаўнік пэўнай культуры з'яўляецца носьбітам пэўнага светагляду. Светагляд складае аснову фармавання і функцыянавання грамадства, чалавека, ландшафта.
                 Графiчным выразам мадэлi сiстэмы традыцыйнага светагляду беларусаў, пабудаванай паводле матэматычных правілаў, з'яўляецца аэд (піраміда). Уладкаванне адзiнак традыцыйнай культуры ў выглядзе аэда зроблена паводле С. Новікавай, А. Жыбуля [1, 3] на падставе галоўнага правiла, што ўсе сiстэмы ўзнiкаюць у вынiку складання падсiстэм, якія падуладныя сістэме. Адзiнкi паноўных сістэм утвараюцца пры складваннi адзiнак падуладных ім падсістэм i кiруюць адзiнкамi нiжэйшых падсістэм. Вылучаны наступныя падсістэмы мадэлі: 1-я — вышэйшая — падсістэма ведаў уключае ў сябе ўсе лучнасці адзінак мадэлі, 2-я — грамадская падсістэма, якая падуладная падсістэме ведаў, складваецца з больш нізкіх падсістэм і пануе над імі, 3-я — гаспадарчая падсістэма, якая падуладная 2-й падсістэме, складваецца з больш нізкіх падсістэм і пануе над імі, 4-я — падсістэма людзей, якая падуладная 3-й падсістэме, складваецца з больш нізкіх падсістэм і пануе над імі, 5-я — падсістэма элементаў чалавека, якая падуладная 4-й падсістэме, складваецца з больш нізкіх падсістэм і пануе над імі (носьбiтам традыцыйнага светагляду чалавек звычайна ўяўляецца як вынiк складання розных адзiнак (элементаў): костак, унутраных органаў, тканак, вадкасцяў i iх сiстэм i г. д., душы цi душ, а таксама духу, сiлы i г. д.), 6-я — рэчаўная падсістэма, якая падуладная 5-й падсістэме, пануе над 7-й падсістэмай, 7-я — прыродная падсістэма, якая падуладная 6-й падсістэме. 
            Адзiнкамi мадэлі традыцыйнай культуры выступаюць веды, грамада, звычаi (якiя з'яўляюцца адзiнкамi больш высокiх падсістэм), гаспадарка, каляндарныя абрады, мiфалагiчныя персанажы i людзi (у больш нiзкiх падсістэмах). Мiфалагiчныя аповеды (былічкі) звычайна фармулююць веды аб будове — структуры, генезiсе — пэўных адзiнак традыцыйнай культуры, правiлах узаемадзеяння памiж рознымi адзiнкамi (звычаi). 
                 Катэгорыя часу ўласцівая кожнай адзінцы сістэмы як стан, але сама адзінкай мадэлі не з'яўляецца. Этнаграфічныя назіранні і фальклорныя запісы паказваюць, што традыцыйныя веды аб свеце не iдэалiстычныя цi матэрыялiстычныя, а рэалiстычныя і прагматычныя: бачнае i нябачнае, суб'ект i аб'ект, прырода i культура сумесна ўдзельнiчаюць у парадку рэальнасцi, адзiнства разглядаецца праз прызму дыферэнцыяцыi i злучэння бачнага i нябачнага. Таму час — гэта катэгорыя, не ўсведамляемая носьбітам традыцайнага светагляду сама па сабе, час выяўляецца праз жыццё чалавека, прыродныя цыклы. Звесткі пра той даўні час, які немагчыма вымяраць жыццём некалькіх пакаленняў і прыроднымі цыкламі, у традыцыйнай свядомасці робяцца не гісторыяй, а паданнямі, сакральнымі ведамі, звычаем. Цыклічнае ўспрыняцце часу, якое рабіла неактуальным храналагічнае мінулае і далёкую будучыню, выяўлялася ў паўторы падзей міфалагічнага часу ў абрадзе, замацаваным звычаем. 
            Прастора не з'яўляецца адзінкай мадэлі, з прычыны таго, што панятак незапоўненай аднароднай прасторы як ідэалістычнай катэгорыі абазначэння месца не існуе ў традыцыйным светаглядзе. Успрыняцце прасторы рэалістычнае (гэта тычыццца і ўяўленняў пра той свет), прастора ўяўляецца наборам локусаў, якія маюць гаспадароў [2].
           Мадэль сiстэмы традыцыйнага светагляду беларусаў дазваляе ўлiчваць усе магчымыя варыянты ўзаемадзеяння адзінак (гэтак, дамавiк звязаны з адной канкрэтнай будовай, а вуж з iншай, але ў сiстэме паказана магчымасць iх узаемадзеяння). 
           Мадэль можа ўжывацца для рэканструкцыі ранейшых гістарычных станаў дынамічнай сістэмы светагляду беларусаў і прагназавання яго развіцця. Аўтар выкарыстоўваў мадэль для даследавання культа духаў-гаспадароў.


Мадэль сістэмы традыцыйнага беларускага светагляду

Узровень

ведаў






Веды




Грамадскі

ўзровень





Грамадскія інстытуты:
1. Грамада.
2. Адукацыя. 3. Царква. 4. Калгас, маёнтак

1. Звычай,
звычаёвае права.
2. Хрысціянская рэлігія.
3. Дзяржаўная і царкоўная афіцыйная юрыспрудэнцыя.
4. Кіраўнікі, якія ведаюць. Героі, ворагі. (У чарадзейных казках здабываюць патрэбнгыя рэчы, з'явы хітрасцю, гвалтам, купляй.)
Гаспадарчы ўзровень




1. Гаспадарка (стан: дабрабыт).
2. Грошы.
3. Дарогі, транспартныя сродкі


1. Талака. Сябрына.
2. Гандляры. Рамеснікі

Каляндарныя цыклы.
Абрады гаспадарчыя (у тым ліку каляндарнага цыклу).
Песні абрадавыя. Тэхналогіі. Мастацтва.
Падарожнікі: старцы, скамарохі, майстры, плытагоны, жабракі, салдаты, злодзеі
Людскі ўзровень


 

Людзі.
Нябачныя гаспадары, багі, чэрці.
Жывёлы.
Расліны.
Камень, Віхор
Сям'я.
Дом.
Двор.
Поле. (стан: плён, спор)
Лес.
Рака, ручай, возера.
Балота
Род.
Сваяцтва.
Кумаўство






Сямейныя абрады. Аднос.
Лёс, доля.
Афіцыйныя царкоўныя абрады.
Праца.


Узровень элементаў чалавека


Цела чала-века і яго склад-нікі
Душа.
Здароўе.
Хваробы



Каханне





Яр, Юр





Аброкі.
Замовы ад хвароб, на хваробы.
Сіла, рабіць, прасіць, ведаць (знаць).
Густы
Рэчаўны ўзровень

Рэчы.
Камень







Рэчы жывёльнага паходжання.
Рэчы расліннага паходжання
Хлеб.
Ежа.
Вопратка






Кут.
Печ.
Дзверы.
Парог.
Гара.
Крыніца.
Камень.
Кошык вясельны
Каравай.
Багач. Вянок жніўны






Замовы на рэчы.








Узровень


прыроды

 
Агонь.
Вада.
Пярун.
Паветра
Пяру-новы стрэлы


Раса'
Сонца, Месяц, зоркі —нябесныя целы.
Вецер
Зара
Віхор
Маланка.
Дух.
Росная трава


Сонца, Месяц,
Пярун —героі.
Цар-агнявік
Вадзіца-царыца
Маці-зямля
Замовы на стыхіі




Бібліяграфія

1 Бука П., Пацюпа Ю., Багуцкi А., Словiк С. Уладкаванне заканадаўства ў дзяржаўным будаўнiцтве Беларусi: Матэрыялы мiжнар. навук. канф. "Беларуская нацыянальная iдэя". Гродна, 1999. http://hammer.prohosting.com/~mmaroz/analicityka/buka1/buka1.htm


2 Лобач У. А. Уяўленні аб прасторы і часе ў традыцыйным светаглядзе беларусаў (па этнаграфічных і фальклорных матэрыялах XIX — пач. XX ст.): Дыс. ... канд. гістарыч. навук. Мн.: IМЭФ НАН Беларусi, 2003.
3 Novikava S., Zhybul A. Acts of Mathematics with Hierarchical Haze: Preprints of the IFAC Conference on Supplementary Ways for Increasing of International Stability-SWIIS'95, SWIIS'98. Sinaia, Romania, 1998. — P. 27—31.