неділю, 17 квітня 2011 р.

Fairies in traditional world-view of Belarusians Антрапаморфныя духі-гаспадары ў традыцыйным светапоглядзе беларусаў

Канаплянікаў, Дз. Г. Антрапаморфныя духі-гаспадары ў традыцыйным светапоглядзе беларусаў / Дз. Г. Канаплянікаў // Гісторыя: праблемы выкладання. 2006. — № 9. — С. 49—55. (адсканаваны)
----------------------------------------------------------------------------------------
АНТРАПАМОРФНЫЯ ДУХІ-ГАСПАДАРЫ Ў ТРАДЫЦЫЙНЫМ СВЕТАПОГЛЯДЗЕ БЕЛАРУСАЎ
Дзмітрый Канаплянікаў 

  Артыкул можа выкарыстоўвацца як матэрыял для правядзення факультатыўных і заняткаў па тэмах: Глава 11. Беларусь у 90-х гг. § 30. Становішча народнай гаспадаркі, культуры і навукі. Гісторыя Беларусі (канец XVIIІ—ХХ ст.): вучэб. дап.. для 11-га кл. агульнаадукац. шк. з бел.. і рус. мовамі навучання / П. Ц. Петрыкаў. Мінск: Нар. асвота, 2002. 176 с. § 29. Культура БССР у пасляваенныя гады. § 32. Змены  ў культурным і духоўным жыцці беларускага народа ў 90-х гг. Гісторыя Беларусі. ХІХ—ХХ стст.: вучэб. дапам. для 11-га кл. агульнаадукац. шк. з бел. і рус. мовамі навучанняя / С. В. Паноў, У. Н, Сідарцоў, В. М. Фамін. Мінск: Нар. асвета, 2001; § 24. Культурна-нацыянальнае жыццё Рэспублікі (1905—1983); § 29. Нацыянальна-культурнае адраджэнне ў суверэннай Беларусі. Гісторыя Беларусі. 1917-1996; вучэб. дапам. для 9-та кл. агульнаадукац. шк. з бел. і рус. мовамі навучання / С. В. ІІаноў, У. Н. Сідарцоў, В. М. Фамін. Мінск: Нар. асвета, 1999. § 6. Народныя вераванні і святы, а таксама пытанні гістарычнага краязнаўства на паўтаральна-падагульняльным уроку да раздзела II і вынікова-падагульняльным уроку да ўсяго курса «Гісторыя Беларусі са старажытных часоў»:. падруч, для 5-га кл. агульнаадукац. шк. з бел. і рус. мовамі навучання / Г, В. Штыхаў, У. К Пляшэвіч, В. У. Фядута. Мінск: Нар. асвста, 2001. Урок 15. Рэлігійныя ўяўленні і культы. Загарульскі, Э. М. Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да сярэдзіны I тыс. н. э.: падруч. для 5-га кл. агульнаадукац. шк. з бел. і рус. мовамі навучання. — Мінск: Нар. асвета, 2000; § 4. Язычніцкія вераванні і абрады. Гісторыя Беларусі ў сярэднія вякі: вучэб. дапам. для 5-га кл. агульнаадукац. шк. з бел.,  рус. мовамі навучаняя / Г. В. Штыхаў; В. У. РакуцьМінск: Нар. асвста, 2003.  Артыкул можа выкарыстоўвацца і ў краязнаўчых гуртках


Адным з чыннікаў традыцыйнага беларускага светапогляду як у старадаўні час, так і на пачатку XXI ст. з'яўляецца вера ў існаванне звышнатуральных істот. Былічкі і аповеды пра чараўнікоў, ведзьмакоў, ведзьмаў, чараўніц, звышнатуральных істот шырока распаўсюджаны па ўсёй тэрыторыі Беларусі і, што важна, разглядаюцца як сведчанні рэальных з'яў. Параўнанне фальклорных запісаў XIX — пачатку XX ст. і канца XX — пачатку XXI ст. сведчыць пра захаванасць традыцыі: былічкі пра звышнатуральных істот будаваліся і будуюцца паводле аднаго набору сюжэтаў, тэмпаральныя і лакальныя ўмовы і сёння апісваюцца, як і 100 год таму. Знешнасць і вопратку антрапаморфных звышнатуральных істот інфарматары апісвалі 100 год таму і


апісваюць зараз як сучасныя для інфарматараў (напрыклад, у канцы XIX — пачатку XX ст. — кашлаты дзед у белай кашулі, падперазанай чырвоным поясам, у аборах, а ў канцы XX ст., згодна з маімі запісамі, дабрахожы — гэта вершнік у чорнай куртцы з гузікамі), захаваліся ахвярапрынашэнні духам-гаспадарам хлеба, кашы і іншага ля вады, у лесе.
Антрапаморфныя духі-гаспадары ўяўляюцца як духі, якія маюць антрапаморфнае (чалавекападобнае) аблічча і лічацца гаспадарамі прыродных ці штучных аб'ектаў. Звычайна іх імёны ўтрымліваюць указанні на месца праяўлення: хата, гаспадарчыя пабудовы, поле, лес, вадаём, а таксама і на тое, у якіх дачыненнях да гэтых месцаў знаходзіцца дух. Гэтыя дачыненні выказва-
(с. 49)


юцца праз дачыненні ў сям'і («маці», «бацька», «дзед»), праз гаспадарчыя, уласніцкія дачыненні («гаспадар», «цар»), дачыненні ўнутранага стану з'явы, рэчы (дух, «нявідзімыя», «дабрахожы»: дабрахот, дабрахочы, нявідзімы, дамахазяін, хазяін, палявы, лесавы, дамавы, вадзяны, дваравы, лесавічок, дамавічок, лясун, лесуніха, лясны хазяін, гуменнік, дамавая хазяюшка, дамавой, цар-хазяюшка-дваравой, царыца-хазяюўка-дваравіца, царыца-дваравіца, цар лесавы, цар дамавы, лясны бацька, лясная матка, дамавік, лесавік, лесавіца, лясны дзед, ляшук, лясны дзедка, яго ўнукі лыку-шы, лыкушаты, пан дамавы, лесавы, ба-равы, лугавы, лясун, лазеннік). Уласныя імёны антрапаморфных духаў-гаспадароў беларускія, да іх часам дадаюцца імёны па-бацьку: «Правялікі пан баравы Сцяпан! Правялікі пан палявы Антон! Правялікі пан лугавы Хвядос! Маці Малання, правялікая гаспадыня!»; «Упрашаю хадзяіна дамавога, палявога, выгоннага, межавага і самага старшага старшога — Дзяменція Дзяменцевіча і цябе, Кляменці Кляменцевіч, і цябе, Хвёдар Хвё-даравіч, і цябе, Аграсім Аграсімавіч!»; «Лісавая баба Марына» [1, с. 74-75, 78-81, 87-89, 214-213; 2, с. 35, 38, 41-44, 58, 73, 176, 263, 288, 299, 340, 392, 395, 396-399, 398, 399, 413 470, 517, 529, 535; 3, с. 108; 10; 4, с. 4, 51, 73, 91, 93-94, 162-163; 5, с. 48, 137-141; 6, с. 523-524, 556; 7, с. 37-38; 8, с. 52, 54].
Акрамя ўяўленняў аб антрапаморфных духах-гаспадарах, пашыраны ўяўленні і аб зааморфных. Арэалы іх распаўсю-джання часткова супадаюць, але ў той час, калі замовы ад вужоў распаўсюджа-ны па ўсёй Беларусі, іх культ як ахоўнікаў дома і, адпаведна, частыя сустрэ-чы з імі ў доме найбольш моцныя на абшарах ад Палесся да Паазер'я, уключна з Цэнтральнай Беларуссю. На гэтай жа тэрыторыі вельмі частыя аповеды пра лесуноў, дамавікоў, палевікоў, віхры, якія разумеюцца як чэрці. Чорт тут таксама звязаны з камянямі, горкамі, азёрамі. На тэрыторыі Пасожжа вуж як ахоўнік дома, якому прыносяць ахвяры, не ўзгадваецца, пра чорта ўспамінаюць рэдка, пераважна людзі з моцнымі хрысціянскімі перакананнямі;


на гэтай тэрыторыі адсутнічаюць уяўленні аб камянях-краўцах, азёрах, у якіх жывуць чэрці. Па ўсёй тэрыторыі Беларусі, паводле маіх назіранняў і літаратурных звестак, інфарматары апавядаюць ці пра вужа-дамавіка, ці пра антрапаморфнага дамавога гаспадара, але ў адной хаце разам яны не ўяўляюцца. Асаблівасць Пасожжа — распаўсюджанасць уяўленняў аб антрапаморфных духах-гаспадарах. На Палессі шырока вядомы былічкі пра чарцей, пры гэтым яны звязаныя з аповедамі пра ведзьмаў і ведзьмакоў. Этнографы часта запісваюць аповеды пра здарэнні, звязаныя з чарцямі. У лясных вёсках Тураўскага Палесся ў канцы XX — пачатку XXI ст., як і 100 год таму, назіраецца вера ў дамавога вужа і фіксуецца шмат аповедаў пра яго. У вёсках Веткаўскага і Чачэрскага раёнаў у канцы XX — пачатку XXI ст. вера ў дабрахожых, нявідзімых, якіх тут адрозніваюць ад зааморфных духаў-гаспадароў, распаўсюджана сярод болыпасці старэйшага пакалення і значнай часткі пакалення людзей 1930-1940-х гг. нараджэння. Тыя, хто не мае моцнай зарыентаванасці на хрысціянскую веру, дабрахочых не лічаць чарцямі, і ўвогуле маюць пра іх толькі ўяўленне, запазычанае з мастацкай літаратуры, газет і г. д. Зааморфныя духі-гаспадары, калі іх адрозніваюць ад антрапаморфных духаў-гаспадароў, маюць у гэтым рэгіёне назву «хазяін». Пра «дамавога вужа» тут аповеды не зафіксаваны, аўтарам запісаны аповеды пра вогненнага змея, які носіць грошы. У Касцюковіцкім і Мсціслаўскім раёнах аповеды пра духаў-гаспадароў — «хазяеў» запісаны толькі ад старэйшых людзей і спецыялістаў у традыцыйных ведах (знахаркі, добрыя спявачкі). «Хазяевы» і з'явы, з імі звязаныя, лічацца «божымі» (сакральнымі). Мне там сустрэўся аповед пра вужа — ахоўніка дзіцяці, але ўвогуле вера ў вужоў-гаспадароў тут слаба распаўсюджана. Пра чарцей уяўленні толькі літаратурныя. Увогуле, хрысціянскія дуалістычныя ўяўленні, накшталт змагання Бога і Д'ябла (шырока пашыраныя ў такой зарыентаванай на каталіцтва краіне, як Польшча, дзе распаўсюджана вера ў «злога духа»), на ўсходзе Беларусі выразна не праяўляюцца, тут пашырана думка, што Бог дае і добрае, і кепскае [9].
(с. 50)


У беларускім светапоглядзе ўяўленні пра гаспадара з'яўляюцца асноўнымі, што вынікае не толькі з яго рэальнага становішча і функцый у сучасным беларускім грамадстве, але і з тых уяўленняў, што ўсё ў свеце павінна мець гаспадара, а таксама ўсе разумныя істоты могуць быць гаспадарамі. Узнікненне паняццяў пра ўласнасць, няроўнасць, падпарадкаванне пераносяцца людзьмі ва ўяўны свет іх звышнатуральных істот. С. А. Токараў вылучаў прамысловы культ, што мае рытуалы, якія не з'яўляюцца ні радавымі, ні сямейнымі, ні шаманскімі і якія звязаны з вераю ў духаў-гаспадароў. Ён тлумачыць веру ў іх бяссіллем чалавека перад стыхійнай прыродаю і, як вынік, вераю ў звышнатуральных істот, ад волі якіх залежыць поспех промыслу і жыццё сям'і паляўнічага; лічыў, што магчымае зліццё ўяўленняў аб духах продкаў і духах зямлі, стыхій [10, с. 266}. Кўльт духаў-гаспадароў мае шырокае распаўсюджанне ў свеце. Ён вядомы ў народаў, што жывуць на прасторах ад Ісландыі («huldfolk» — схаваныя людзі) [11] да Усходняй Сібіры (напрыклад, «погільпе» ў юкагіраў [10, с. 177], «урман худжасе» ў татараў Томскага Прыоб'я [12, с. 178]), у перасяленцаў з Вялікабрытаніі на Ньюфаўндлендзе fairy» — эльфы) [13];
3 аналізу і супастаўлення літаратурных матэрыялаў і апытанняў, праведзе-ных аўтарам, вынікае, што:
1. Антрапаморфныя духі-гаспадары(дабрахожыя, дабрахочыя, хазяевы лесавыя, палявыя, дамавыя, вадзяныя, лесуны) усведамляюцца як катэгорыя людзей, якія жывуць у тым жа свеце, што і людзі звычайныя, маюць месца жыхарства, але адрозніваюцца нябачнасцю. Іх сапраўдны выгляд адпавядае сучаснаму. Пабудова іх грамадства, сям'і адпавядае чалавечай. Лад жыцця дабрахожых такі ж, як і ў людзей. А раз жыве шмат маладых дабрахожых, то не дзіва і тое, што яны водзяць карагоды, як і маладыя людзі (аналагічныя паданні ёсць пра «схаваных людзей» у Ісландыі).
2. Узаемадачыненні паміж людзьмі і антрапаморфнымі духамі-гаспадарамі будуюцца на падставе звычаю (звычаёвага права), агульнага для людзей «бачных»


і для людзей «нябачных». Паміж сабою яны ўзаемадзейнічаюць там, дзе ў іх ёсць агульная гаспадарка: поле, лес, хата. Тое, што пры сустрэчы і рытуале людзі ўжываюць зварот да дзеда, гаспадара, сведчыць пра тое, што ўзаемадзеянні адбываюцца на ўзроўні гаспадарак і грамады, дзе прымаюць рашэнні і ажыццяўляюць кантакты гаспадары ці людзі, якія маюць адмысловыя веды. Уcе ўзаемадзеянні (шкода, крыўда, дапамога, сяброўства і г. д.) паміж людзьмі звычайнымі і «нябачнымі» выяўляюць чалавечую прыроду як тых, так і другіх. Былічкі і аповеды пра антрапаморфных' духаў-гаспадароў з'яўляюцца праявамі звычаяў.
Для людзей «бачных» і «нябачных» існуюць адзіныя веды і характар. Напрыклад, падаецца аповед пра тое, як чалавек «подзівам» (позіркам) забівае і думкай ажыўляе парадзіху-гуменніху на хрэсьбінах [4, с. 90-91, г. Сянно]. «Нябачныя» гаспадары дзейнічаюць гэтак жа, як і людзі, што «ведаюць» (г. зн. валодаюць сакральнымі ведамі). Адна з асаблівасцей узаемадзеяння — тое, што чарадзейная сіла рэчаў, створаных у іх гаспадарцы, значна большую моц праяўляе ў гаспадарцы, жыцці, здароўі іншых. Любыя ўзаемадзеянні з чужымі можа весці толькі чалавек абазнаны, той, хто «ведае» (валодае сакральнымі ведамі), а астатнім, як лічыцца, лепей з імі не сустракацца.
Па тым, якая існуе колькасць дамавікоў, палевікоў, лесуноў, ці з'яўляюцца яны чарцямі, (ці выклікаюць віхор, вылучаюцца наступныя праявы:
А. Мадэлі, утвораныя паводле звычаёвых уяўленняў, складзеных пад уплывам дуалістычных хрысціянскіх уяўленняў: «лесуны», «дамавікі», «палевікі», «дабрахожыя», «нявідзімыя», віхры — гэта чэрці. Сведчанні пра чарцей прыведзены, напрыклад у [14, с. 128-131; 15, с. 285-288, 317; 16, с. 37, 186-188, 197, 202, 204, 206-209]. Запісы пра тоеснасць чорта і дамавіка з Ганцавіцкага і Пінскага раёнаў пададзены ў [17, с. 157, 156-157]. «Вадзянік — гэта той жа самы чорт» (Ганцавіцкі раён [17, с. 47]); «Нявідзімыя — гэта чэрці» (уласны запіс, в. Неглюбка, Веткаўскі раён, 1995 г., мужчына каля 65 гадоў.)
(с. 51)


Б. Звычаёвыя мадэлі:
а) палевікі, лесуны, вадзянікі выклікаюць віхор ці з'яўляюцца ў яго выглядзе, яны не з'яўляюцца чарцямі. Духі-гаспадары адрозніваюцца па месцы
знаходжання. Запісана ў Пінскім раёне: «Ніякі ён не нячысцік. Такі, як чалавек, толькі што бачыць яго нельга, а
калі хто і заўважыць, то сам гаспадар, да і то далёка не ва ўсе дні* [17, с. 156]; «Казла выкарыстоўваюць, каб
адстрашыць дамавіка, які заезджвае коней. Баіцца ён казла таму, што не верыць: ці гэта сапраўдны казёл, ці чорт
у ягоным абліччы» [16, с. 67]; «Кожны вір мае свайго вадзяніка, яны ж жывуць у крыніцах бяздонных, у глыбінях рэк, азёраў, увогуле ў таКіх месцах, якія зімою не замярзаюць» [14, с. 76]; «Колькі крыніц, столькі і вадзянікоў. Сярод іх ёсць адзін старэйшы», — запісана ў Жыткавіцкім раёне. Аналагічныя запісы з Ганцавіцкага, Пружанскага, Петрыкаўскага, Жлобінскага, Столінскага раёнаў [17, с. 19, 22, 23, 25]. У Лунінецкім раёне запісяна былічка, дзе лесавікова вяселле здаецца навальніцай [17, с. 127], а таксама аб тым, што лесавікі пачынаюць «буру»: у Жыткавіцкім, Светлагорскім, Лунінецкім, Ганцавіцкім, Столінскім раёнах [17, с. 110-115]. «Ну етвы палявы маленькі дзядок, а еты гаворіць высокі такі, вышэй за етага. ...Палявога ў любым, на любым полі можна ўстреціць, і лесавога можна ў лесу» [9, с. 65-67];
б) палевікі, лесавікі, дамавікі — гэта істоты аднаго кшталту. Гэта дабрахожыя, яны могуць быць у выглядзе віхру і не лічацца чарцямі. «У Веткаўскім раёне і ў суседніх з ім вёсках Чачэрскага раёна, а таксама Бранскай вобласці дабрахожы адначасова і лесавік, і дамавік, а таксама хлеўнік, гуменнік і палявік» [18, с. 411]; пра тое ж сведчаць мае ўласныя запісы з в. Неглюбка, Стаўбун, Янава Веткаўскага раёна;
в) уяўленні пра міфалагічную істоту, якую называюць «хазяін» палявы, лесавы, дамавы і якую не лічаць ні чортам, ні віхрам. «Абіза'цельна вот скаціну выпуска'еш пе'рвы дзень у по'ля вясно'ю, абіза'цельна на'да пакла'няцца хазя'іну дваравому, і хазя'юшке двараво'й і дзе'тушкам іхным... Адзін для ўсех Хазяін.


Для ўсех. Хазя'на я прашу' і ўсе далж-ны' абрашча'цца к Хазяіну. ...Ён е'ты са'мый усю'дых адно'й і то'жа ду'х е'ты ён ўсю'дых хо'дзіць хазя'ін есь хазяін. Для ўсе'х хазя'ін. А ка'жды далжо'н прасі'ць. Е'сьлі ты яго' ні про'сіш он к табе' і ні пайдзе'ць», Ветры тут — асобныя адзінкі, яны маюць імёны: Пярун, Буран, Віхор, Смерч, да іх звяртаюцца з просьбай спыніцца [9, с. 16-25].
У іншым выпадку інфарматар адрознівае дабрахожых ад «ляснога хазяіна», «дамавога хазяіна», «вадзянога хазяіна» і лічыць дабрахожых нябачнымі людзьмі, а дамавіка, лесавіка ўяўляе як зааморфных істот і атаясамляе з богам (уласны запіс, в. Хальч, Веткаўскі раён, інфарматар жыла ў в. Барталамееўка Веткаўекага раёна, 2005).
Можна зрабіць выснову аб тым, што носьбіты традыцыйнага светапогляду імкнуцца ігнараваць ці перапрацаваць, прыстасаваць і ўключыць у звычай прынесенае звонку новае, чужароднае.
На Беларусі вядомы наступныя паданні пра паходжанне «нябачных» гаспадароў:
1. Яны былі скінуты богам з неба і рассяліліся па пэўных месцах. Гэты сюжэт карэлюе з наяўнасцю тэрміна «чорт». Паданне вядомае як на Палессі, так і на поўначы Беларусі [19, с. 130; 20,
с. 40; 6, с. 340-342].
2. Людзі «бачныя» і «нябачныя» паходзяць ад адных бацькоў (ад звычайных
людзей, ад Адама, Евы, Ноя). Першых бацькі паказалі богу (хрысцілі), нябачных не паказалі (не хрысцілі). Колькі бачных, столькі і нябачных. Паданне вядомае на ўсходзе Гомельскай і Магілёўскай абласцей, на Смаленшчыне. У гэтым выпадку дабрахожых не называюць чарцямі [1, с. 87-89, 196; 18; 21; 4, с. 157] (уласныя запісы з в. Неглюбка, Веткаўскі
раён, Гомельская вобласць, 1995 г.). Падобныя сюжэты бытуюць у Аланецкім краі, Расія [22, с. 35], в. Паньгама, што ў Карэльскай рэспубліцы [19, с. 130-131; 23, с. 245-250].
3. «Нябачныя» людзі паходзяць ад памерлых дзяцей [21].
4. Ад сувязі паміж людзьмі «бачнымі» і *нябачнымі» нараджаюцца
дзеці. Дзеці ад жонак, якія са скрадзеных дзяўчат і маладзіц, паслухмяныя і (с. 52)


лагодныя. Лесавікам не падабалася, што яны добрыя, і яны іх забівалі (Петрыкаўскі раён) [17, с. 120]. Дзеці ад сувязі жанчыны з дабрахожым пакрытыя поўсцю. (Веткаўскі раён) [18].
5. «Нябачныя» людзі паходзяць з жывых людзей, якія сталі дабрахожымі назаўжды ці часова. Лясун бярэ няхрышчаных дзяцей, якіх заманьвае ў лес, хавае і праз некалькі дзён пераўтварае ў малога лесавіка ці яго нявесту (Жыткавіцкі р-н), лесавік крадзе дзяцей, на якіх няма божага крыжа, у сялян і перарабляе ў сваіх (Ляхавіцкі р-н), дзіцё, якое не хрысцілі, у дзесяць гадоў збягае ў лес, бо на яго падзейнічала «дурное вока». Малое далей адкупляецца ад бацькоў, носячы ім грошы, пакуль не ажэніцца з другой нячыстай сілай, і тады яго ўжо ніколі не пабачыш (Ляхавіцкі р-н) [17, с. 118]. Лесавік адпускае ўкрадзенае дзіця паглядзець на бацькоў. Калі яно не выконвае загады лесавіка, лесавік яго забівае (Петрыкаўскі раён) [17, с. 120].
Антрапаморфны дух-гаспадар звычайна ідэнтыфікуецца паводле наступных прыкмет [9, с. 10, 16-25, 50, 64-67; 3, с. 108; 10; 7, с. 110, 112; 4, с. 91-93]: гэта нейкі незнаёмы чалавек, які мае звычайна выгляд селяніна ці чалавека ў багатай вопратцы. Гэты чалавек можа як рабіць, так і не рабіць нейкія нязвыклыя дзеянні ці перадаваць веды. Аб тым, што гэта быў нябачны гаспадар, можа сведчыць характар пакарання, якое, відавочна, звязана з чарадзействам. Ён з'яўляецца апоўдні ці апоўначы; паказваецца ў месцы, дзе звычайна павінен гаспадарыць ці жыць; чалавек чуе нязвыклыя гукі ў лесе (нешта ляскае, нібы пугай) ці ў хаце; віхор, бура, якія могуць быць нечым нязвыклыя; магчыма, нябачнага гаспадара нельга ідэнтыфікаваць, бо нейкія прыродныя з'явы, птушкі, звяры могуць быць ці могуць не быць ім, але чалавек мусіць засцерагацца.
Існуе шэраг каляндарных, гаспадарчых, сямейных абрадаў, дзеянні ў якіх грунтуюцца на веры ў антрапаморфных духаў-гаспадароў: сяўба, выган кароў на Юр'я, збор ягад, жніво, провады русалкі, будоўля. Так, вераць, што палявік указвае голасам ці «слядамі», дзе што сеяць; яму кладуць хлеб, як пачынаюць


сеяць, просяць, каб урадзіла зерне, пачынаюць жаць, калі пабачаць зажынак, зроблены ў жыце, як лічыцца, палевіком; робяць з калосся дажыначную «бараду» палевіку; у ягады ідуць толькі пасля таго, як дазволіў лесавік, хрыстосуюцца з духамі-гаспадарамі на Вялікдзень, пытаюцца, ці можна будаваць хату на пэўным месцы, запрашаюць дамавіка ў новую хату; маладыя на вяселлі задобрываюць дамавіка, кідаючы пад печ грошы [9, с. 10, 16-25, 50, 64-67; 24, с. 538; 25, с. 3, 24; 2, с. 65, 409; 26, с. 97-98; 27, с. 59; 28, с. 50-51; 29, с. 153, 148-157; 15, с, 240; 30, с. 98-99; 6, с. 552-553]. Зыходзячы з таго, што адной з функцый гаспадара ёсць ахова сваёй гаспадаркі (а словы «гаспадарка», «хазяйства», у адпаведнасці з традыцыйнымі ўяўленнямі, азначаюць свойскіх жывёл), павелічэнне яе дабрабыту, нябачных гаспадароў просяць ахоўваць і даглядаць скаціну [9, с. 16; 1, с. 212-213; 2, с. 7, 41, 42, 44, 73, 397-399, 413, 416? 4, с. 153; 5, с. 1, 48, 137, 154; 6, с. 523-524]. Як антрапаморфныя духі-гаспадары шмат ведаюць, то ў іх пытаюцца пра будучыню, просяць даць лёс, долю немаўляці [9, с. 16].
Праца вяскоўцаў можа лічыцца немагчымай без сяброўства з духамі-гаспадарамі: так, млынару, рыбалову абавязкова трэба сябраваць з вадзяніком, бортніку — з лесуном і вадзяніком, паляўнічаму, пастуху — з лесуном. Часта так і разумеецца, што гэты чалавек, пэўна, «ведае» (валодае сакральнымі ведамі), таму да яго звяртаюцца па дапамогу, калі трэба прасіць ці ўлагодзіць духа-гаспадара. Сяброўства патрабуе выканання і дадатковых нормаў паводзін у звычайным жыцці чалавека [17, с. 45, 49, 53-54]. Адной з самых распаўсюджаных рытуальных формаў, звязаных з дамовамі з антрапаморфнымі духамі-гаспадарамі, ёсць «аднос»: на пэўнае месца (перакрыжаванне дарог, кусты) кладуць ахвяры і кажуць сваю просьбу замовай [9, с. 64-67; 18; 21; 5, с. 138-139].
У адпаведнасці з законамі ўзаемадзеяння паміж людзьмі, свойскімі жывёламі і антрапаморфнымі духамі-гаспадарамі, людзі павінны выконваць наступныя звычаёвыя нормы, у прынцыпе аба-
(с. 53)


вязковыя для любога нармальнага жыцця: падтрымліваць двор у чысціні, не пераходзіць дарогу, дзе ездзяць нябачныя, не спаць на дарозе, не рабіць на гэтай дарозе паскудства (значыць, шанаваць сакральную прастору), не мацюкацца, не зневажаць, паказваць дарогу, клапаціцца пра знойдзенае немаўля, вітацца, заходзячы ў гаспадарку, хату [9, с. 64-67; 18; 17 с. 110, 112; 4, с. 93]. Гэта правіла мае і адваротны характар: у тым выпадку, калі духі-гаспадары чужыя і шкодзяць, іх караюць, часта імкнучыся прагнаць {14, с, 70-73; 2, с. 43, 44, 398, 399; 4, с. 2; 5, с. 1; 6, с. 523, 525-526].
Як і ведзьмакі з чараўнікамі, антрапаморфныя духі-гаспадары могуць як наслаць хваробу, так і «адрабіць» (вылечыць), і таму іх просяць вылечыць ад такіх хвароб, як «радзімец», «дзяцінец», «начніцы», «крыксы», «падвей», «урок». Просьба да духа-гаспадара вызначаецца рытмічнай арганізацыяй, наяўнасцю рыфмаў і памяншальных вытворных [1, с. 214; 2, с. 37, 43, 176, 263-264, 280, 288, 340, 398-399, 470, 517, 524, 529,


535; 27, с. 340-342, 347, 558-559, 563; 4, с. 73, 90-91, 162-163; 5, с, 4, 9-10, 24, 137-141, 147-148; 7, с. 37-38].
Улада антрапаморфных духаў-гаспадароў не знікае тады, калі частка іх гаспадаркі трапляе ў чалавечую: напрыклад, калі з Дрэва робяць рэч, сувязь працягваецца, і лічыцца, што дух-гаспадар застаўся звязаны з гэтай рэччу, жыве ў ёй. Таму зразумела, што цяжка было б знайсці мяжу паміж дамавіком, які жыве ў драўлянай хаце, і лесуном, які застаўся ў драўніне, у лыку [3, с. 107-108].
Уяўленні аб антрапаморфных духах-гаспадарах уласцівыя традыцыйнаму светапогляду і грунтуюцца на комплексе вераванняў, датычацца пэўнага кола міфалагічных істот, спараджаюць рытуалы, якія здзяйсняюцца не толькі знахарамі, але і іншымі людзьмі. Ва ўяўленнях аб антрапаморфных духах-гаспадарах выразна праяўляецца перанос уяўленняў пра ўзаемадачыненні паміж людзьмі: пра сваяцтва, грамаду, гаспадаранне, звычаі — на ўяўленні і ўзаемадачыненні людзей і аб'ектаў навакольнага асяроддзя.


1


1. Добровольский, В. Н. Смоленский этнографический сборник / В. Н. Добровольский. — Ч. I. — СПб. : Типография Е. Евдокимова, Б. Итальянская. — 1891. — № 11.
2. Замовы / уклад., сістэм. тэкстаў, уступ, арт. i камент. Г. А. Барташэвіч; рэдкал. : А. С. Фядосік (гал. рэд.) [i інш.]. — Мінск : Навука i тэхніка, 1992. — 597 с.
3. Казакова, I. В. Этнічныя традыцыі і духоўная культура беларусаў / И. В. Казакова. — Мінск : Універсітэцкае, 1995. — 151 с.
*4. Романов, Е. Р. Белорусский сборник. Вып. IV. Сказки космогонические и культур­ные / Е. Р. Романов. — Витебск : Тип.-лит. Г. А. Малкина, 1891.
5. Романов, Е. Р. Белорусский сборник: заговоры, апокрифы и духовные стихи. Вып. V / Е. Р. Романов. — Витебск : Тип.-лит. Г. А. Малкина, 1891.
6. Шейн, П. В. Материалы для изучения быта и языка русского населения Северо-Западного края. Сказки, анекдоты, легенды, предания, воспоминания, пословицы, загадки, приветствия, пожелания, божба, проклятия, ругань, заговоры, духовные стихи и проч. / П. В. Шейн. — СПб. : Тип. Имп. акад. наук, 1893.
7. Шлюбскі, Ал. Матар'ялы да вывучэньня фальклору i мовы Віцебшчыны / Ал. Шлюбскі — Ч. 1. — Мінск : Ін-т бел. культуры, 1927. — 192 с.
8. Полесские заговоры (в записях 1970-1990 гг.) / сост., подготовка текстов и коммент. Т. А. Агапкиной, Е. Е. Левкиевской, А. Л. Топоркова, — М. : Индрик, 2003. — 752 с.
9. Apxiў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. Фонд № 6. — Спр. № 126. Зап. Канаплянікаў Д. Г. у Касцюковіцкім, Мсціслаускім, Хіславіцкім, Веткаускім, Чачэрскім раёнах у 1995-2005 гг.
10. Токарев, С. А. Религия в истории народов мира / С. А. Токарев. — М. : Полит, лит., 1976. — 576 с.
11. Randolph, О. Summer Solstice in Iceland Huldufolk Huldufolk the Hidden Folk,
and Trolls [Electronic resource].
— 2002. — Mode of access: http://www.octavia.net/
vikings/huldufolk.htm
06.56. 19.01.2003 r.
12. Томилов, Н. А Очерки этнографии тюркского населения Томского Приобья: этническая история, быт и духовная культура / Н. А. Томилов. — Томск : Изд-во Томского ун-та, 1983. — 216 с.
(с. 54)


13. Baccalieu Trail Fairy Stories. Collected in 1988. These stories, along with other data about fairies were collected from students of Ascension Collegiate in 1988 [Electronic resource] /Newfoundland: Baccalieu Consulting. — 07.04.1999. — Mode of access: http://www3.nf.sympatico.ca/mayad/fairies/ 19.01.2003.
14. Богданович, А. Е. Пережитки древнего миросозерцания у белорусов : этногр. очерк / А. Е. Богданович. — Мінск : Беларусь, 1995. — 186 с.
15. Романов, Е. Р. Белорусский сборник. Вып. VIIIIX.* Быт белорусса. Словарь условных языков / Е. Р. Романов. — Вильна, 1912.
16. Pietkiewicz, Cz. Kultura duchowa Polesia Rzeczyckiego : materjaiy etnograficzne / Cz. Pietkiewicz. — W-wa : Tow. Nauk. Warsz., 1938
17. Ненадавец, А. М. За смугою міфа / А. М. Ненадавец. — Минск : Бел. навука, 1999. — 254 с.
18. Лапацін, Г. I. Міфалагічныя ўяўленні аб «Дабрахожым» / Г. I. Лапацін // Памяць : гіст.-дакум. хроніка Веткаўскага р-на : у 2 кн, Кн. 2. — Мінск ; БелТА, 1998. — С 411-413.
19. Белова, О. В. Библейские сюжеты в восточнославянских народных легендах / О. В. Бело­
ва //Восточнославянский этнолингвистический сборник : исследования и материалы /
Институт славяноведения Российской академии наук. М. : Индрик, 2001.
С. 118-150.
20. Легенды і паданні / склад. М. Я. Грынблант, А. I. Гурскі. Мінск : Навука і
тэхніка,
1983. — 544 с.
21. О культе умерших в образах доброхожих //Наследие Кирилла Туровского и современная общественно-культурная жизнь : материалы науч. конф. / О-во Кирилла Туровского, Белорус, гос. ун-т трансп., Гомел. обл. обществ.-культур, центр. — Гомель, 1994. — С. 63-64.
22. Власова, М. Новая абевега русских суеверки / М. Власова. — М. : Северо-Запад, 1995. — 383 с.
23. Толстой, Н. И. Язык и народная культура: очерки по славянской мифологии и этнолингвистике / Н. И. Толстой. — М. : Индрик, 1995. — 512 с.
24. Дембовецкий, А. С. Опыт описания Могилевской губернии : в 3 кн. / сост. и ред.
А. С. Дембовецкий. — Могилев : Тип. губерн. правления, 1882. — Кн. 1. — 785 с.
25. Жніўныя песні / склад., сістэмат. тэкстаў, уступ, арт. і камент. А. С. Ліса і В. I. Ялатава. — Мінск : Навука і тэхніка, 1974 — 815 с. (Беларуская народная творчасць).
26. Лексічны атлас беларускіх народных гаворак : у 5 т. / Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа; пад рэд. Ю. Ф, Мацкевіч; уклад. А. П. Груца і інш. — Мінск : Фонд фундамент, даследаванняў Рэсп. Беларусь, 1996. Т. 3: Чалавек. — 115 с.
27. Новак, В. С. Мясцовая спецыфіка Юр'еўскіх абрадаў і песень / В. С. Новак // Весн. Мазырскага дзярж. пед. ун-та. — 2002. — № 7. — С. 57-66.
28. Новак, В. С. Русальная абраднасць і паэзія на Гомелыпчыне / А. С. Новак // Весн. Мазырскага дзярж. пед, ун-та. — 2002. — № 7. — С. 42-56.
29. Пашина, О. А. Ареальное членение Смоленщины с точки зрения жатвенной обрядности / О. А. Пашина // Слово и культура: памяти Никиты Ильича Толстого / Институт славяноведения Российской академии наук. М. : Индрик, 1998. Т. 1. С. 148-157.
30. Сержпутоўскі, А. К. Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў / А. К. Сержпутоўскі.' Мінск : Універсітэцкае, 1998. — 301 с.
Кантрольныя пытанні
1. Якія вы ведаеце назвы духаў-гаспадароў?
2. Пра якіх духаў-гаспадароў расказваюць у вашым населеным пункце, пра каго расказвалі вам вашы бацькі, бабуля, дзядуля, іншыя сваякі?
3. Як выглядаюць духі-гаспадары? Што вам пра іх расказвалі ў вашым населеным пункце, што расказвалі бацькі і сваякі?
4. Якая функцыя духаў-гаспадароў (што яны робяць, навошта яны патрэбныя)? Што пра яе вам расказвалі ў вашым населеным пункце, што расказвалі бацькі і сваякі?
(с. 55)

Немає коментарів: