суботу, 24 грудня 2022 р.

ВЫЯЎЛЕННЕ ПРАСТОРАВА-ЧАСАВЫХ АДНОСІН У МІФІЧНАЙ І РЭАЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ СЮЖЭТА: НА МАТЭРЫЯЛЕ КАЛЯДНЫХ І ВЯСНОВЫХ ПЕСЕНЬ ГОМЕЛЬСКАЙ ВОБЛАСЦІ

 Тоўсцік Т. Ц. Выяўленне прасторава-часавых адносін у міфічнай і рэальнай прасторы сюжэта: (на матэрыяле калядных і вясновых песень Гомельскай вобласці) // Текст. Язык. Человек: сборник научных трудов : в 2 ч. / Министерство образования Республики Беларусь, Мозырский государственный педагогический университет им. И. П. Шамякина; [ответственные редакторы: С. Б. Кураш, В. Ф. Русецкий]. — Ч. 2. Мазырь, 2007 — С. 100--102


ВЫЯЎЛЕННЕ ПРАСТОРАВА-ЧАСАВЫХ АДНОСІН У 

МІФІЧНАЙ І РЭАЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ СЮЖЭТА:

НА МАТЭРЫЯЛЕ КАЛЯДНЫХ І ВЯСНОВЫХ ПЕСЕНЬ 

ГОМЕЛЬСКАЙ ВОБЛАСЦІ


Тоўсцік Т. Ц.


Аб’ект даследавання - калядныя і вясновыя песні Гомельскай вобласці як сістэма ведаў. Мэтай даследавання было прадэманстраваць паралелі ці іх адсутнасць паміж дзеяннямі, якія адбываюцца у песні і дзеяннямі асоб, якімі гэтыя песні спяваюцца. Задачай даследавання з’яўляецца выяўленне прасторава-часавых адносін у міфічнай і рэальнай прасторы сюжэта песень.

Для аналізу святаў і абрадаў быў выкарыстаны матэрыял, сабраны на працягу 1994-2003 гадоў Гомельскай Гарадской Краязнаўчай арганізацыяй “Талака” і кандыдатам філалагічных навук В.С.Новак, якая працуе ў ГДУ імя Ф. Скарыны. У працы мы карысталіся тэрмінамі У. І. Тапарова [1], С. Санько [2] (іх тэорыяй пра першаснасць дзейніка над прасторай і часам), паняцце міфічнасці мы пазычылі ў Клода Леві Строса [3], скарысталіся сюжэтным падзелам калядных песень Л. Н. Вінаградавай [4], артыкуламі “Слоўніка старажытнасцей” [5] дапамаглі нам у аналізе сабраных песень перыяду ад Каляд да Купалля пры іх суадноснасці з абрадам, часткай якіх з’яўляецца выкананне дэманстраваных песень, а таксама пры аналізе персанажаў, рэалій, якія прысутнічаюць у тэкстах. Унутраная класіфікацыя каляндарных звычаяў і абрадаў агаворваецца паводле пор года або сезонна-вытворчых цыклаў і фіксуецца з дапамогай царкоўнага калeндарa. Падзел на цыклы і паэтапны, храналагічны ў дачыненні года разгляд звычаяў і абрадаў дазваляюць бачыць іх у арганічнай сувязі з жыццём і працай чалавека.

Мы разгледзім сюжэты калядных і вясновых песень з боку часу, прасторы і дзейніка ці персанажа. Песні разглядаюцца як варыянт міфа, адпаведна маюць міфічны час, міфічную прастору і міфічнага персанажа ці, інакш кажучы, ідэальны час, ідэальную прастору і ідэальны персанаж з большым ухілам ў бок дзейніка ці персанажа, як дамінуючага і канструктуруючага элемента згодна з думкамі У. І. Тапарова і С. Санько. “Тое, як персанаж дзейнічае, шмат у чым залежыць ад таго, што ён сабой уяўляе” [6]. “Істотна толькі тое, што сакралізавана”, а сакралізавана толькі тое, што народжана пры

акце тварэння” [1].”Значэнне міфа ў тым, што падзеі, якія маюць месца ў дадзены момант часу, існуюць па-за часам” [3]. Абапіраючыся на гэтыя палажэнні мы падзелім наш матэрыял на прымеркаваны да пор года і гаспадарчых работ і не прымеркаваны у залежнасці ад таго накладаюцца ці не накладаюцца ў іх міфічны і сапраўдны час. Гэтае налажэнне залежыць ад таго, ці ў поўную меру рэалізуюцца характарыстыкі дзейніка. Мы разглядзім з пункту гледжання прасторы і часу калядныя тэксты. Сюжэтныя сітуацыі, ў якіх супадаюць міфічны і сапраўдны час пазначаны курсівам, a сюжэтныя сітуацыі, ў якіх супадаюць міфічны і сапраўдны час, пазначаны паўтлустым курсівам.

1. Калядныя песні і прыказкі.

1.1. Якія выконваюцца калядоўшчыкамі (літаральна – людзьмі з вуліцы) суадносна з класіфікацыяй Л. Н. Вінаградавай [4].

1. Калядныя песні і прыказкі.

1.1. Якія выконваюцца калядоўшчыкамі.

1.1.1. Вітальныя словы, просьба дазволу калядаваць.

Сюжэтныя сітуацыі. ”Каўбасу чую,”“Ці пусціце казлоў,“ Мы не самі прышлі,”“Пазвольце спяваць!”, “Гаспадані,” “Адчыні акно.”

1.1.2. Песні, дзе узгадваецца Ісус Хрыстос.

Сюжэтныя сітуацыі. “Спрад вешні,”, “Два анголы,”“Госпад купаўся,”“Ангол прыляцеў,” “Ірад,” “Тры праздніка,” “Растворылося неба,” “Новіна, “Божа маці рызы прала, “Парадзіла, спавіла сына.

1.1.3. Песні, прысвечаныя гаспадарам і іх дарослым дзецям.

1.1.3.1. Песні, прысвечаныя гаспадару.

Сюжэтныя сітуацыі. “Ці дома?”, “Ці дома?+3 гасцінчыкі+перавоз, “Ці дома?+3 госця, “Ці дома?+ці дома пані твая?”

1.1.3.1. Песні, прысвечаныя гаспадыні.

Сюжэтныя сітуацыі. “Здарова семеюшка?”, “Ілля на Васіля нося дугу, дзе махне... Няхай, цётачка, Бог памагае.

1.1.4. Песні пра казу і перапёлку.

1.1.4. Песні пра казу.

Сюжэтныя сітуацыі. “Рогі праела+стогі, “Рогі праела+каза расла+стогі,” “ Рогі праела+расхадзіся+дары,” “Стогі,” “Жыта родзіць+родзіць казеня,” “Козлік развесяліся+дары, “Дары,” “Казёл паварочайся+стогі,” “Мерачка скупая+каза расла.

1.1.4. Песні пра перапёлку.

Сюжэтнaя сітуацыя. “Адкуль вышла?”

1.1.5. Песні пра Каляду.

Сюжэтныя сітуацыі. “Прыехала Каляда+Гаспадыня, жані сына!”, “Прыйшла Каляда+пірагі прынесла,” “Прыехала Каляда+Чым даруеш?”, “Прыехала Каляда+Маці піражкі пекла.

1.2.Прыказкі, якія кажуцца у хаце сваякамі на каляднай вячэры, калі завуць мароза і птушак.

Сюжэтныя сітуацыi. “Мароз, хадзі куццю есці, “Мароз, хадзі куццю есці+жалезная пуга, “Мароз, хадзі куццю есці+па лету не бывай,” “Робейкі, хадзіце куццю есці+па лету не бывайце.

2.Веснавыя песні і прыказкі.

2.1.Песні, якімі гукаюць вясну.

Сюжэтныя сітуацыі. “Ці була зіма?”, “Дзе твая дачка?+спляту нучкі, “Дурна замуж пайшла, “Пад лёд кужэлькі, “Вол бушуе, “Вясна, прыдзі!”, “Што прынесла?”

2.2. Карагодныя песні, якія выконваюцца на Стрэчанне(Запускі), Саракі, Благавешчанне, Вялікдзень, Ушэсце.

Сюжэтныя сітуацыі. “Мудрованька пахне, “Дзеўкі карагоды вадзілі+укланюся, “Вышчыпну вінаградачку, “Брат і сястра,”“Ванюшу маці сабірала ў дарогу, “У карагодзе выбіраю, “Убілі маладога казака. Абсадзілі маліну калінай, “Гуляла парачка(гульня), “Вуліца мала, “Вуліца мала+выбіраю, “Каліна – дуб, дзеўка – хлопец, “Хто жонкі не мае, той ...”, “Дзеўкі карагоды вадзілі+за чацвёртага пайду, “Атрубалі жабке лапку,” “Дзешавой тавар,” “Шырокае возера – вуліца, арол – гусачка, хлопец – дзеўка,” “Салдацік. Убіла брата,” “Павяду стралу на вуліцу,” “Дзевачкі-сястрыцы, падайце...”, “Мілы захварэў.Тры гадзіны дзеўка хадзіла за вадой,”:“Хлопец прадае каня” “Страла ўбіла молайца.”

2.3. Карагодныя песні, якія выконваюцца на Троіцу.

Сюжэтныя сітуацыі. “Кропе,” “Проса, “Дрэма, “Перапёлка,” “Пчолы. Бацька – свёкар.

2.4. Карагодныя песні, якія выконваюцца на Юре.

Сюжэтныя сітуацыі. “Па жэрдачке шла. Мілы,” “ Юр’еўскі карагод,” “У сусед веліка сямейка,” “Лён, “Бычкі бушуюць, “Каліна зялёная, “Шоўкавая трава, “Бог. Дзеўка – забойца дзяцей.”

2.5. Песні і замовы на карову, прымеркаваныя да Юр’я.

Сюжэтныя сітуацыі. “Рікнула карованька,” “Пасіся, кароўка,” “Пчолы,” “Сівы волы.

2.6.Лясныя песні, якія выконваюцца пры выпасе кароў і ў ягадах.

Сюжэтныя сітуацыі. “Жураўлі,” “Каліна,” “Прыбудзь, міленькі!”

2.7.Купальскія песні.

Сюжэтныя сітуацыі. “Крадзём хлопца,” “Іван купаўся. Барада дрыжыць,” “Пойдзем, Ваня, у чыста поле!”, “Шла Купалка. Жыта пільнаваць, “Ноч малая, “Вяночкі ў лузе, “Рана замуж.

Як бачым, зімовыя песні ў большай частцы не звязаны з цяперашнім часам. Гэта абсалютна справядліва да песень гаспадарчага цыклу, у якіх галоўная мэта – падкрэсліць якасці руплівага гаспадара, асноўная праца якога адбываецца ў полі, на паляванні, на вайне. Часам гаспадар з гаспадыняй займаюцца працай у сваім падворку, у гумне, у хаце, у царкве – тады міфалагічны і цяперашні час супадаюць. Персанажы будуюць прастору і час. Гаспадар засцілае сталы, сядзіць за сталом з госпадам Богам, арэ , даглядае пчол. Дзеўка – каралеўна, упрыгожваецца, атрымоўвае падарункі, жне жыта, шые кашулечку, пасе бычку, прадзе нучку, трымае перавоз. Хлопец ходзіць з канём па двару, едзе на паляванне, на вайну, у вандроўку, па нявесту, арэ поле. Цікавы і неадназначна разглядаецца ў навуковай літаратуры персанаж казы [7]. Зробім і сваю спробу растлумачыць яе дзіўныя паводзіны з пункту гледжання сучаснай практыкі. Каза, на нашу думку, мае некалькі ўвасабленняў. Як нядбайная гаспадыня – якая ў той жа час не перастае выглядаць па казінаму і жыць у сваім прыродным асяроддзі – яна праела рогі на соль, іначай кажучы, прадала рогі, каб набыць соль, і раскідала дзетак па лесе. Як дзікая жывёліна, яна жыве ў лесе і сустракае там воўка, зайца, а потым стральцоў. Што тычыцца такіх персанажаў, як Каляда і Мароз, то яны з’яўляюцца толькі на святы, таму і ў гэтым выпадку міфалагічны і цяперашні час супадаюць. Такім чынам, міфалагічны і цяперашні час залежаць ад дзейніка. У вясновых песнях міфалагічны і цяперашні час супадаюць, іх мэта – загукаць вясну. Выключэннем з’яўляюцца песні, выконваемыя ў час провадаў вясны ці Стралы, у якіх гаворыцца пра забойства. “Стрэльныя”(тэрмін выканаўцаў) песні па меркаванню прыхільніка школы Н. І. Талстога Ю. І. Смірнова з’яўляюцца баладамі і толькі сюжэтна былі прымеркаваны да Стралы [8].

У веснавых песнях часцей за ўсё міфічная і рэальная прастора супадаюць. Дзейнік у абрадавых песнях калядна-вясновага перыяду займае першаснае месца. Якасныя характарыстыкі дзейніка вызначаюць і час і прастору. Калі праяўленне якасцей дзейніка немагчымы ў цяперашнім часе і прасторы, то выканаўцамі абраду і песень выбіраецца міфічны час і прастора. Наваі хутчэй наадварот. Міфічныя час і прастора існуюць заўсёды і незалежна ад рэальнай сітуацыі, а цяперашнія час і прастора у спрыяльных умовах для выяўлення якасцей дзейніка супадаюць з міфічнымі часам і прасторай. Часцей гэта адбываецца ўвесну, калі вяртанне да пачатку Сусвету (а міфічны час і прастора – гэта нязменныя катэгорыі пачатку Сусвету) стымулюе вясновае ўзбуджэнне прыроды і заахвочвае людзей да заняткаў сельска-гаспадарчай працай і заляцання, а потым шлюбу.


Літаратура

1. Топоров В.Н. О ритуале. Введение в проблематику. – М., 1988.

2. Санько С. Курс лекцый. Беларуская культурная традыцыя. Санько С. Некаторыя падставовыя прасторавыя і часавыя структуры ў беларускім фальклоры.// Крыўя. – Мн., 1998, №3.

3. Клод Леви-Строс. Структурная антропология. – М., 1985.

4. Виноградова Л. Н. Зимняя календарная поэзия западных и восточных славян. – М., 1982.

5. Славянские древности. Т.1. – М., 1996. Славянские древности. Т.2. – М., 1996.

6. Новик Е. С. Система персонажей русской волшебной сказки.// Типологические исследования по фольклору: Сборник статей Владимира Яковлевича Проппа (1895-1970). М., 1975. С. 217.

7. Ковалёва Р. М. Феномен Колядных «хождений» и «вождений» козы.//Восточно-славянский фольклор: поиски новых подходов. – Молодечно, 2000.

8. Смирнов Ю. И. Эпика Полесья // Славянский и балканский фольклор. – М., 1978, с. 103.


Дадатак 1.

Песьні да сюжэтаў з указаннем месцаў іх запісу і выканання.

1.1.1. Вітальныя словы, прозьба дазволу пакалядаваць.

-”Каўбасу чую.”: в. Семурадцы Жыткавіцкага р-на, в. Вышалаў, Дарашэвічы Петрыкаўскага р-на.

-“Ці пусціце казлоў?”: в. Залюцічы, Чыжоўчын хутар Жыткавіцкага р-на.

-“ Мы не самі прышлі.”: в. Валаўск Ельскага р-на.

-“пазвольце спяваць!”: в. Славінск, Ляскавічы, Дарашэвічы Петрыкаўскага р-на.

-“Гаспадані.”: в. Чэрнічы Жыткавіцкага р-на.

-“Адчыні акно.”: Чыжоўчын хутар Жыткавіцкага р-на.

1.1.2. Песні, дзе узгадваецца Ісус Хрыстос.

-“Спрад вешні.”: в. Шарын Ельскага р-на.

-“Два анголы.”: в. Грыдня Нараўлянскага р-на, в. Замошша Лельчыцкага р-на, в. Валаўск Ельскага р-на, в. Дарашэвічы, Турок Нараўлянскага р-на, в.Грабаў Жыткавіцкага р-на.

-“Госпад купаўся”: в. Антонаў Нараўлянскага р-на, в. Таўстыкі Жлобінскага р-на.

-“Ангол прыляцеў.”: в. Ананчыцы Салігорскага р-на Мінскага р-на, в.Грабаў, Семурадцы Жыткавіцкага р-на.

-“Ірад”: в. Антонаў Нараўлянскага р-на, в. Ясенок Хойніцкага р-на, в. Шарын Ельскага р-на, в. Мілевічы, Семурадцы Жыткацкага р-на.

-“Тры праздніка”: в. Завойцы Нараўлянскага р-на, в. Валаўск Ельскага р-на,

-“Растворылося неба”: в. Антонаў Нараўлянскага р-на,

-“Новіна”: в. Грушаўка Нараўлянскага р-на, в. Ясенок Хойніцкага р-на, в. Агародня гомельская Добрушскага р-на

-“Божа маці рызы прала.”: в. Ананчыцы Салігорскага р-на Мінскага р-на,

-“Парадзіла, спавіла сына.”: в. Мілевічы, Пагост, Грабаў Жыткацкага р-на.

1.1.3. Песні, прысвечаныя гаспадарам і іх дарослым дзецям.

1.1.3.1. Песні, прысвечаныя гаспадару.

-“Ці дома?”: в. Чэрнічы, Пагост, Семурадцы Жыткавіцкага р-на.

-“Ці дома?+3 гасцінчыкі+перавоз”: в. Снядзін Петрыкаўскага р-на.

-“Ці дома?+3 госця”: в. Семурадцы Жыткавіцкага р-на.

-“Ці дома?+ці дома пані твая?”: в. Мілевічы Жыткавіцкага р-на.

1.1.3.1. Песні, прысвечаныя гаспадыні.

-“Здарова семеюшка?”: в. Шэрахаўская Буда Кармянскага р-на.

-“Ілля на Васіля нося дугу, дзе махне... Няхай, цётачка, Бог памагае”: в. Агародня Гомельская Добрушскага р-на.

1.1.4. Песні пра казу і перапёлку.

1.1.4. Песні пра казу.

-“Рогі праела+стогі”: в. Арба Жлобінскага р-на.

-“Рогі праела+каза расла+стогі”: в. Ляды Жлобінскага р-на.

-“ Рогі праела+расхадзіся+дары”: в. Снядзін Петрыкаўскага р-на.

-“Стогі”: в. Турок Петрыкаўскага р-на.

-“Жыта родзіць+родзіць казеня”: в. Пагост Жыткавіцкага р-на.

-“Козлік развесяліся+дары”: в. Грабаў Жыткавіцкага р-на.

-“Дары”: в. Залюцічы Жыткавіцкага р-на.

-“Казёл паварочайся+стогі”: в. Залюцічы Жыткавіцкага р-на.

-“Мерачка скупая+каза расла”: в. Ляды Жлобінскага р-на.

1.1.4. Песні пра перапёлку.

-“Адкуль вышла?”: в. Ляды Жлобінскага р-на.

1.1.5. Песні пра Каляду.

-“Прыехала Каляда+Гаспадыня, жані сына!”: в. Чэрнічы Жыткавіцкага р-на.

-“Прыйшла Каляда+пірагі прынесла”: в. Ананчыцы Салігорскага р-на Мінскай вобласці.

-“Прыехала Каляда+Чым даруеш?”: в. Новыя Мілевічы Жыткавіцкага р-на.

-“Прыехала Каляда+Маці піражкі пекла”: в. Новыя Мілевічы Жыткавіцкага р-на.

1.2.Прыказкі, якія кажуцца у хаце сваякамі на каляднай вячэры, калі завуць мароза і птушак.

-“Мароз, хадзі куццю есці”: в. Кабанаўка Жлобінскага р-на, в. Залюцічы, Чыжоўчын хутар Жыткавіцкага р-на.

-“Мароз, хадзі куццю есці+жалезная пуга”: в. Антонаў Нараўлянскага р-на.

-“Мароз, хадзі куццю есці+па лету не бывай”: в. Залюцічы Жыткавіцкага р-на.

-“Робейкі, хадзіце куццю есці+па лету не бывайце”: в. Залюцічы Жыткавіцкага р-на.

2.Веснавыя песні і прыказкі.

2.1.Песні, якімі гукаюць вясну.

-“Ці була зіма?”: в. Антонаў Нараўлянскага р-на.

-“Дзе твая дачка?+спляту нучкі”: в. Антонаў Нараўлянскага р-на,

в. Семурадцы, Старажоўцы Жыткавіцкага р-на.

-“Дурна замуж пайшла”: в. Антонаў Нараўлянскага р-на.

-“Пад лёд кужэлькі”: в. Семурадцы, Старажоўцы Жыткавіцкага р-на,

в. Славінск, Макарэвічы, Ляскавічы, Дарашэвічы Петрыкаўскага р-на.

-“Вол бушуе”: в. Чэрнічы Жыткавіцкага р-на, в. Ананчыцы Салігорскага р-на Мінскай вобласці.

-“Вясна, прыдзі!”: в. Семурадцы Жыткавіцкага р-на.

-“Што прынесла?”: в. Семурадцы, Рычоў Жыткавіцкага р-на, в. Сідоры Столінскага р-на Брэстскага р-на.

2.2. Карагодныя песні, якія выконваюцца на Стрэчанне(Запускі), Саракі, Благавешчанне, Вялікдзень, Ушэсце.

Сюжэтныя сітуацыі.

-“Мудрованька пахне”: в. Антонаў Нараўлянскага р-на.

-“Дзеўкі карагоды вадзілі+укланюся”: в. Бабічы, Покаць Чачэрскага р-на.

-“Вышчыпну вінаградачку”: в. Покаць Чачэрскага р-на, в. Рачынск Столінскага р-на Брэстскай вобласці.

-“Брат і сястра”: в. Бабічы, Покаць Чачэрскага р-на.

-“Ванюшу маці сабірала ў дарогу”: в. Бабічы Чачэрскага р-на.

-“У карагодзе выбіраю”: в. Бабічы Чачэрскага р-на.

-“Убілі маладога казака. Абсадзілі маліну калінай”: в. Бабічы Чачэрскага р-на.

-“Гуляла парачка(гульня)”: в. Залессе Чачэрскага р-на.

-“Вуліца мала”: в. Бабічы Чачэрскага р-на.

-“Вуліца мала+выбіраю”: в. Бабічы Чачэрскага р-на.

-“Каліна – дуб, дзеўка - хлопец”: в. Таўстыкі Жлобінскага р-на.

-“Хто жонкі не мае, той ...”: в. Шарын Ельскага р-на.

-“Дзеўкі карагоды вадзілі+за чацвёртага пайду”: в. Бабічы Чачэрскага р-на.

-“Атрубалі жабке лапку”: в. Валаўск Ельскага р-на.

-“Дзешавой тавар”: в. Таўстыкі Жлобінскага р-на.

-“Шырокае возера – вуліца, арол – гусачка, хлопец – дзеўка”: в. Ляды Жлобінскага р-на.

-“Салдацік. Убіла брата”: в. Турцэвічы Калінкавіцкага р-на.

-“Павяду стралу на вуліцу”: в. Казіміраўка Лоеўскага р-на.

-“Дзевачкі-сястрыцы, падайце...”: в. Бабічы Чачэрскага р-на,

в. Кругавец, Агародня Гомельская Добрушскага р-на.

-“Мілы захварэў.Тры гадзіны дзеўка хадзіла за вадой”: в. Залессе Чачэрскага р-на, в. Залессе Кармянскага р-на.

-“Хлопец прадае каня”: в. Покаць Чачэрскага р-на.

-“Страла ўбіла молайца”: в. Турцэвічы Калінкавіцкага р-на, в. Ляды, Таўстыкі Жлобінскага р-на, в. Снядзін Петрыкаўскага р-на.

2.3. Карагодныя песні, якія выконваюцца на Троіцу.

-“Кропе”: в. Рычаў Жыткавіцкага р-на.

-“Проса”: в. Рычаў, Семурадцы Жыткавіцкага р-на.

-“Дрэма”: в. Рычаў Жыткавіцкага р-на.

-“Перапёлка”: в. Рычаў Жыткавіцкага р-на.

-“Пчолы. Бацька – свёкар”: в. Ананчыцы Салігорскага р-на Мінскай вобласці.

2.4. Карагодныя песні, якія выконваюцца на Юре.

-“па жэрдачке шла. Мілы”: в. Агародня Гомельская Добрушскага р-на.

-“ Юр’еўскі карагод”: в. Семурадцы, Старажоўка Жыткавіцкага р-на, в. Валаўск Ельскага р-на.

-“У сусед веліка сямейка”: в. Семурадцы Жыткавіцкага р-на.

-“Лён”: в. Чэрнічы Жыткавіцкага р-на.

-“Бычкі бушуюць”: в. Ананчыцы Салігорскага р-на Мінскай вобласці.

-“Каліна зялёная”: в. Семурадцы Жыткавіцкага р-на.

-“Шоўкавая трава”: в. Семурадцы Жыткавіцкага р-на, в. Валаўск Ельскага р-на.

-“Бог. Дзеўка – забойца дзяцей.”: в. Пагост Жыткавіцкага р-на, в. Гарбавічы Калінкавіцкага р-на.

2.5. Песні і замовы на карову, прымераваныя да Юр’я.

-“Рікнула карованька”: в. Семурадцы Жыткавіцкага р-на.

-“Пасіся, кароўка”: в. Валаўск Ельскага р-на, в. Семурадцы Жыткавіцкага р-на,

в. Грабаў Жыткавіцкага р-на.

-“Пчолы”: в. Грабаў Жыткавіцкага р-на.

-“Сівы волы”: в. Грабаў Жыткавіцкага р-на.

2.6.Лясныя песні, выконваемые пры выасе кароў і ў ягадах.

-“Жураўлі”: в. Н. Мілевічы. Жыткавіцкага р-на.

-“Каліна”: в. Н. Мілевічы. Жыткавіцкага р-на.

-“Прыбудзь, міленькі!”: в. Мілевічы. Жыткавіцкага р-на.

2.7.Купальскія песні.

-“Крадзём хлопца”: в. Ясенок Хойніцкага р-на.

-“Іван купаўся. Барада дрыжыць”: в. Мохаў Нараўлянскага р-на.

-“Пойдзем, Ваня, у чыста поле!”: в. Семурадцы Жыткавіцкага р-на.

-“Шла Купалка. Жыта пільнаваць”: в. Ананчыцы Салігорскага р-на Мінскай вобласці.

-“Ноч малая”: в. Ананчыцы Салігорскага р-на Мінскай вобласці.

-“Вяночкі ў лузе”: в. Грабаў Жыткавіцкага р-на.

-“Рана замуж”: в. Снядзін Петрыкаўскага р-на.


Дадатак 2.

Крыніцы.

1. Архіў ГГКА “Талака” Лоеўскі раён 1999. Запісана Л.Шчыраковай у в. Казіміраўка, Лоеўскага р-ну Гомельскай вобл. ад Бондар Соф’і Дмітрыеўны, 1937 г. н. у 1999г.

2. Архіў ГГКА “Талака” Петрыкаўскі раён 1999. Запісана Л.Шчыраковай у в.  Дарашэвічы Петрыкаўскага р-ну Гомельскай вобл. ад Леўчук Марыі Рыгораўны (1939) г.н. у 1999 г.

3. Вяселле: Абрад / Уклад., уступ і каментар К. А. Цвіркі. – Мн.: Бел. Навука, 2004.– 683 с.

4. Архіў ГГКА “Талака” Рагачоўскі раён 2004. Запісана Т.Тоўсцік у в. Лучын Рагачоўскага р-ну Гомельскай вобл. ад Сцяпанчыкавай Веры(1930)г.н. у 2004г.

5. Архіў ГГКА “Талака” Столінскі раён 2003. Запісана Т.Тоўсцік у в. Альшаны Столінскага р-ну Гомельскай вобл. ад Сімановіч Анастасіi Мікалаеўны (1932) г.н. у 2003 г.

6. Архіў ГГКА “Талака” Бабруйскі раён 2003. Запісана Т.Тоўсцік у в. Цялуша Бабруйскага р-ну Гомельскай вобл. ад Лось Валянціны Міхайлаўны (1941) г.н. у 2004 г.

7. Архіў ГГКА “Талака” Петрыкаўскі раён 1999. Запісана Л. Шчыраковай у в. Славінск Петрыкаўскага р-ну Гомельскай вобл. ад Пінчук Марыі Антонаўны, 1948 г. н. у 1999 г.

8. Архіў ГГКА “Талака” Петрыкаўскі раён 2005. Запісана Т.Тоўсцік у в. Смедзін (Снядзін) Петрыкаўскага р-ну Гомельскай вобл. ад Мельнікавай Вольгі Андрэеўны (1934)г.н. у 2005г.

9. Архіў ГГКА “Талака” Рагачоўскі раён 2004. Запісана Т.Тоўсцік у в. Курганне Рагачоўскага р-ну Гомельскай вобл. ад Чумаковай Ніны Якаўлеўны (1928)г.н. у 2004г.

10. Архіў ГГКА “Талака” Жыткавіцкі  раён 2003. Запісана Т.Тоўсцік у в. Старажоўцы Жыткавіцкага р-ну Гомельскай вобл. ад Рыдзецкай Ніны Максімаўны (1932)г.н. у 2003 г.

11. Архіў ГГКА “Талака” Добрушскі раён 2004. Запісана Т.Тоўсцік у в. Карма Добрушскага р-ну Гомельскай вобл. ад Хацко Ганны Рыгораўны (1931)г.н. у 2004г.

12. Архіў ГГКА “Талака” Калінкавіцкі раён 2001. Запісана Т.Тоўсцік у в. Турцэвічы Калінкавіцкага р-ну Гомельскай вобл. ад Бягун Алены Іванаўны (1936)г.н. у 2001г.

13. Архіў ГГКА “Талака” Чачэрскі раён 1995. Записана Л.Шчыраковай у в. Залессе Чачэрскага р-ну Гомельскай вобл. ад Талкуновай Еўдакіі Ягораўны (1942)г.н. у 1995г.

14. Архіў ГГКА “Талака” Жыткавіцкі  раён 2003. Запісана Т.Тоўсцік у в. Новыя Залюцічы Жыткавіцкага р-ну Гомельскай вобл. ад Майстрэнкі Надзеі Паўлаўны (1916) г.н. у 2002г.

15. Архіў ГГКА “Талака” Жыткавіцкі  раён 2003. Запісана Т. Тоўсцік у в. Новыя Мілевічы Жыткавіцкага р-ну Гомельскай вобл. ад Дуброўскай Ганны Усцінаўны (1943)г.н. у 2002г.

16. Архіў ГГКА “Талака” Ельскі раён 1997. Запісана В. С. Новак у в. Валаўск Ельскага раёна Гомельскай вобл. ад Шарай Надзеі, 1907 г нар. у 1997 г.

17. Архіў ГГКА “Талака” Брагінскі раён 1997. Запісана В. С. Новак у в. Гдзень ад старой кабеты ў 1997 г.

Немає коментарів: